Обложка книги «Лабух»

Лабух

Владимир Прокофьевич Некляев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

“...быць беларусам — бяда.

Ды што зробіш?

Гонар не дазваляе

кімсьці іншым стаць”.

Сакрат, —

у размове з аўтарам.

Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўздыхае, гладзіць мяне шоўкавымі падушачкамі пальцаў па скроні, па шчацэ, па шыі, яе рука слізгае пад коўдру — па маіх грудзях, жываце, далей, глыбей, і там, у глыбіні, каля мэты, нерашуча і насцярожана замірае. Яна думае, што ёй рабіць і ці рабіць тое, пра што яна думае. Мне ўсяго б толькі зварухнуцца, сонна падацца да яе, каб дапамагчы ёй не думаць, але я ўжо не кожнага разу спакушаюся на ранішнія любоўныя ўцехі пасля ўцех начных, і сёння якраз той выпадак. Яна ўсё разумее, зноўку ледзь чутна ўздыхае, шоўкавыя падушачкі лашчацца зваротным шляхам па маім жываце, па грудзях, па шыі, па шчацэ, па скроні, да якой яна дакранаецца губамі, вылузваецца з-пад коўдры, сядае на край ложка, пацягваецца соладка, устае і падыходзіць да вакна.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Менск, 2003
Язык
be
Размер FB2
1,1 МБ
Добавлена