Обложка книги «Радзіва «Прудок»»

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ноччу сасніў Ганну Чарнушку з «Людзей на балоце». У сне мы цалаваліся, і Ганна нават паказала мне калена.

Калена Чарнушкі — от сапраўдны беларускі эратычны сон.

***

Ганна пайшла за багацея Яўхіма, а я хадзіў на суразмоўе ў гандлёвы цэнтр «Карона». І такое адчуванне, што я прасіўся да іх не дворнікам, а дырэктарам мяснога аддзела.

— Мы вам перезвоним, — кажуць.

Ага, так я і паверыў. Убачылі дыплом журналіста і спужаліся.

***

Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта — два з паловай. Дворнік камерцыйнай установы — тры. Дворнік гандлёвага цэнтра «Карона» — чатыры.

Чым болей для душы, тым меней для кішэні.

У тэатры пацікавіліся, ці валодаю я беларускай мовай. У астатніх месцах — ці п’ю.

Пайшоў на каву да Машы. Заадно паеў. Маша кажа, што дворнічаць за грошы — гэта дурны тон. І што ўсе прыстойныя фрыкі працавалі дворнікамі. І што Чарнушка б ухваліла.

То добра.

***

У тэатры ёсць свая легенда — бабуля, якая працавала дворнічыхай паўстагоддзя. Цэлыя пяцьдзясят гадоў!

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
ТАА «Электронная кнігарня»
Язык
be
Размер FB2
5,5 МБ
Добавлена