Обложка книги «Чорны замак Альшанскі»

Чорны замак Альшанскі

Владимир Семёнович Короткевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

З чаго мне, чорт пабірай, пачаць?

З таго прадвесня, калі за акном было сутонне і мокры снег?

А што вам да леташняга снегу й сутоння?

Пачаць з таго, хто я такі?

А што вам, урэшце, да мяне, звычайнага чалавека ў вялізным горадзе? І нашто вам мая самахарактарыстыка?

Адразу браць быка за рогі і расказваць?

А якое я маю права на вашу ўвагу? Тое права, што вы заплацілі грошы? Дык мала за якія паршывыя гісторыі людзі плацяць тыя грошы.

Разбягаюцца думкі. Усё тое, што адбылося, — яно ж датычыцца мяне, а не вас. І патрэбна гэта, пакуль тое, не вам, а толькі мне. Хіба толькі мне? Так, пакуль я не раскажу ўсяго, — толькі мне.

Я ведаю, з чаго пачну. Паколькі, да часу, гэта толькі мая гісторыя, я пачну з самаапраўдання. І толькі пасля перайду да таго, хто я такі і што здарылася ў той снежны і мокры сакавіцкі вечар.

І — каб вы не сказалі «а што нам да ўсяго гэтага?» — я абяцаю, што раскажу вам самую дзівосную і неверагодную гісторыю майго жыцця. А — можа, таму, што гэта было са мной, — мне здаецца, што гэта нават самая неверагодная гісторыя, якая толькі адбылася на зямлі Беларускай за апошнюю чвэрць стагоддзя.

Читать дальше →

Жанр
Историческая проза, Классическая проза ХX века
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1983
Язык
be
Размер FB2
2,0 МБ
Добавлена