Обложка книги «Мова»

Мова

Виктор Валерьевич Мартинович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— Разумееш, гэта ўсё твар. Выраз, вочы, лоб. Вось глядзі, — я абапёрся на стойку і падаўся наперад, штурхануўшы куфаль, з якога долу пырснула піва, але падхапіў, не даў кульнуцца, не такі ўжо п’яны. — Дык вось. Зазірні ў мае блакітныя вочкі. Ці ты можаш дапусціць, што чалавек з такімі сумленнымі вачыма гандлюе наркотыкамі?

Бармен пасміхнуўся і паўтарыў за мной:

— На-лы-ко-ты-ка-мі. — Цяжкавата яму даецца гук «р». Мабыць, прыцеляпаў з кантонскага поўдня Кітая.

Я не ведаю, ці ён разумеў, што я балбачу. З кітайцамі наогул складана. Ніколі не ўцяміш, калі яны разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што разумеюць. І пагатоў ніколі не прачухаеш, калі яны цябе не разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што не разумеюць. Гэты выглядаў так, як і павінны выглядаць бармен у кітайскім бары пасярод Чайна-таўна Варшавы ў блаславёны наш год чатыры тысячы сямсот сорак першы (год Свінні). А выглядаў ён цалкам абыякавым. Апрануты быў у джынсы «Big Star» і пола «Le Coq», хаця тып ягонай асобы болей адпавядаў «Zara China». Верхні гузік на пола зашпілены. Дарэчы, ужо гэта мусіла мяне насцярожыць. Сцеражыцеся людзей з пола, зашпіленымі на ўсе гузікі.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Кнігазбор, 2016
ISBN
978-985-7089-80-2
Язык
be
Размер FB2
1 001,9 КБ
Добавлена