
Шабаны
Скачать
Начало книги
Шабаны вы мае, Шабаны, дайце зараз я вас пацалую. Гэта будзе асаблівы пацалунак. Так асьцярожна дакранаюцца вуснамі да лба нябожчыка, так пачціва тыцкаюцца ў ражочак сьцяга. Так хрыстасуюцца, сустрэўшыся, малазнаёмыя між сабой людзі.
Гэта цяпер у Шабанах месьцяцца ўсе гэныя піраміды, гэта цяпер тут тырчыць самы высокі ва Ўсходняй Эўропе мячэт і гэта цяпер тут самая глыбокая станцыя падземкі; гэта цяпер сюды, у культурны цэнтар «Noаh’s Ballast» прыяжджаюць самыя сытыя мастакі з усяго сьвету; гэта цяпер тут цьвітуць самыя чырвоныя макі, якія, кажуць, больш за ўсё любяць расьці на костках безыменных герояў; гэта тут месьціцца Зялёны дом, штаб-кватэра Партыі экафашыстаў; і гэта тут пабудаваны самы дарагі ў Эўропе Масажны цэнтар з самай гарачай (і самай сьлізкай) саўнай. Гэта цяпер тут разьмешчаны амбасады Расеі, Нікарагуа, Эгіпту, Ічкерыі, Віетнаму, Рэспублікі Вольны Ноўгарад, Руанды і Незалежнай Выспы Зюльт. Цяпер тут селяцца не таму, што гэтае месца выбрала цябе, а таму, што ты па старой пляжнай звычцы адшукаў у распаленым горадзе куток, дзе можна ўтыркнуць парасон, парэзаць на кавалкі кавун і ні пра што ня думаць. Гэта цяпер. А тады пасярод Шабаноў п’яным бульдазэрыстам быў выкапаны агромністы, плыткі, платонаўскі катлаван, нібы пелька, прасечаная ў навакольнай сумесі бэтону і лёду. Вада ў катлаване была жоўтая, як у кубачку для пэндзляў. Ад катлавану ішла пара. Кожную восень і кожную вясну ў катлаване хтосьці тануў. Танулі мясцовыя, танулі чужынцы, танулі дзеці, танулі дарослыя. Танулі нават вадалазы, хаця іх ніхто пра гэта не прасіў. «Сал! Бэн! — клікалі тапельцы на сваёй яфэтычнай гаворцы, — Ён! Рош!», але клясавая перавага не ратавала, ніхто не наважваўся блізка падыходзіць да катлавану, бо ён пачынаўся зусім ня там, дзе канчаўся ягоны бераг.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Галіяфы, 2012
- Язык
- be
- Размер FB2
- 783,1 КБ
- Добавлена