Обложка книги «Не жаль пражытага»

Не жаль пражытага

Сократ Янович

Серия: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, книга 40

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Загаловак гэтай кніжкі можна разумець дваяка. Або Сакрат Яновіч, спісваючы свае ўспаміны, хацеў даказаць, што не змарнаваў звыш паўвеку свайго дарослага жыцця і ўмеў пакарыстацца дадзеным лёсам талентам, пакідаючы трывалы след у культуры і літаратуры двух народаў – беларусаў і палякаў. Або наадварот. З горыччу канстатуе ён, што зашмат у сваім жыцці напаткаў усялякага ліха, розных бедаў, стрэсаў, хвароб і няшчасцяў, каб пад старасць узяць ды лёгка пра іх забыцца, сцерці з памяці.

Шчырая праўда пра жыццё ніколі да канца не ёсць прыемнай. Таму Сакрат Яновіч дапускае другі, не так і ўжо ганаровы, варыянт тлумачэння слоў „Не жаль пражытага”. Прызнаў тое перакладчыку – знакамітаму Яўгену Кабатцу, які, пераклаўшы на польскую мову гэтыя ўспаміны з арыгіналу, друкаванага ў сарака частках у штомесячніку „Часопіс” у 1998-2002 гадах, найбольшы клопат меў менавіта з загалоўкам. Былі ў яго наступныя прапановы: „Nie żal mi”, „Niczego nie żałuję”, „Nie żal”. Аднак, калі польскі пераклад Кабатца вясною 2002 г. апублікавалі варшаўскія „Regiony” (даючы загаловак „Niczego nie żałuję”), і неўзабаве пачаў яго друкаваць крынкаўскі штомесячнік „Tutaj”, Яновіч прызнаў, што найбліжэй праўды будзе „Lat przeżytych mi nie szkoda”.

Читать дальше →

Жанр
История, Биографии и мемуары: прочее
Издание
Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Беласток, 2002
ISBN
83-85918-33-7
Язык
be
Размер FB2
376,5 КБ
Добавлена