
Мясцовая гравітацыя
Серия: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, книга 46
Скачать
Начало книги
Чалавек, такі яго склад, заўжды хоча быць у жыццi кiм другiм. Фабрыкант адвакатам, адвакат афiцэрам, афiцэр няшчасна закаханым паэтам. А няшчасна закаханы паэт, калi ўжо дашчэнтна размажа на паперы свой плач i роспач, хацеў бы стаць самым крупным фабрыкантам у краiне, ды гэтай панi, што адмовiлася ад ягоных пачуццяў даказаць, як катастрафальны зрабiла яна промах. Вось скажам пасылаючы ў вакацыi на яе хатнi адрас фотаздымку з самай экзатычнай краіны свету.
І з фатаграфіі ягоныя вочы няхай глядзяць у вочы гэтай пані. Дакладна так, як у далеч акіяна ўзіраюцца рассыпаныя на берагах Вялікоднай выспы каменныя валуны — позіркам надчасовым і абыякавым, характэрным чалавеку, у каго заўсёды ў задняй кішэні нагавіц валяецца залішні мільён долараў. І яшчэ няхай гэты позірк забіваецца ў яе сэрца калючымі іголкамі, і ад бясконцых параўнанняў і перападлікаў няхай кожную яе ноч пераўтварае ў нямы, бясконцы папрок. У адрас — здавалася — блізкай, а па-праўдзе абсалютна чужой спіне, што разлажылася побач, ды храпе стомай штодзённага змагання за хлеб і кусок сала да хлеба.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Беласток, 2004
- ISBN
- 83-88097-50-4
- Язык
- be
- Размер FB2
- 361,5 КБ
- Добавлена







