
Мае Айчыны
Серия: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, книга 45
Скачать
Начало книги
Зборнік вершаў Віктара Шведа „Мае Айчыны” працягвае тэму папярэдніх кніг паэта. Гэта — паэтычнае адлюстраванне жыцця беларусаў другой паловы ХХ стагоддзя, спачатку ў пасляваеннай, а потым і ў незалежнай дэмакратычнай Польшчы.
Кожная кніга паэта — усхваляваны паэтычны дзённік, напісаны пафасна, аўталагічнай мовай, якая надае вершам рэалістычную дакладнасць, жыццёвасць малюнка, праўдзівасць перажывання. Паэтычная „дакументальнасць” вершаў паэта павялічвае сілу ўздзеяння аўталагічнага слова.
Кола тэм у новай кнізе Віктара Шведа ранейшае, але прасякнута яна большым болем і смуткам, абумоўленым горкімі, непазбежнымі стратамі блізкіх і родных, сяброў і знаёмых, з кім разам, у смутку і радасці, паэт прайшоў па квеценных лугах і пясчаных узгорках свайго жыцця. Аднак пачуцця беспрасветнай безнадзейнасці кніга „Мае Айчыны” не пакідае.
Яўген Міклашэўскі, Мінск
Рэспубліка Беларусь
Санаторый-прафілакторый „Вясёлка”
- Жанр
- Поэзия
- Издание
- Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Беласток, 2003
- ISBN
- 83-85918-38-8
- Язык
- be
- Размер FB2
- 150,2 КБ
- Добавлена







