
Белы конь
Серия: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, книга 54
Скачать
Начало книги
За граніцай лес, а за лесам — рускія. Лес шыбуе да воблакаў стройнымі бярозамі, цягнецца вальшынай, шуміць соснамі. Абымшэлыя пні знікаюць у зялёнай чупрыне малін і крапівы. І ў гэтых расчохраных малінах, і ў пякучай крапіве напэўна сядзяць рускія ды, выструніўшы вушы, перасейваюць шум дрэў, разгортваюць смольныя занавескі сасновых араматаў, вылузваюць з ветру чалавечыя словы, а, можа, нават і думкі. Навошта — ніхто не ведае, але дакладна так ёсць. Бо чаму, падступаючы да лясной сцяны, старыя міжвольна сцішваюць голас, саслізгваюцца ў шэпт, а іх старыя жанкі засланяюць вусны далонямі і шныраць нямымі позіркамі ў густым кустоў’і?
Часам у святочным застоллі, калі сівая самагонка вострыць словы дакладна так, як рамень вострыць брытву, а асёлка касу, развязваюцца іх языкі. І тады кажуць, што раней, пры іх маладой памяці, усё было іначай — дарогі не ўпіраліся ў калючы дрот, а вольнымі стужкамі праз Высокае, Валкастравец, Амелянец пралягалі за гарызонт, на край свету, а можа далей, і ніхто не бачыў тут ні граніцы, ні рускіх.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Беласток, 2006
- ISBN
- 83-85918-41-8
- Язык
- be
- Размер FB2
- 267,3 КБ
- Добавлена







