
Пастка для рэха
Серия: Лімаўскі фальварак
Скачать
Начало книги
Я не Дыяген, але і мне іншы раз хочацца пажыць у бочцы. Некалькі дзён… Каб зразумець сябе, каб упэўніцца, што адзінота, якой баюся больш за ўсё на свеце і якая вымушае мяне знацца нават з тымі людзьмі, якія раздражняюць мяне, насамрэч вялікі падарунак, і ад яе можна атрымліваць асалоду. Напэўна, гэты вар’яцкі ўчынак, калі б я на яго адважыўся, і стаў бы тым выратавальным пратэстам супраць майго мінулага, бо так блізка да сябе я яшчэ ніколі не набліжаўся.
Памяць… Скрынку з яе прахам я старанна захоўваю ў старэнькім шыфаньеры, сярод рознай «непатрэбшчыны», побач з зачытаным да дзірак томікам Дастаеўскага. І калі мне робіцца сумна, а такое са мною здараецца часта, я выцягваю з яе пажоўклыя ад даўніны лісты і пачынаю іх прагна чытаць. Чытаць уголас… І тады да мяне вяртаецца яна — жанчына, знявераная чаканнем…
Я — эгаіст… Так лічаць усе. І я звыкся з гэтым. Бо калі табе кожны дзень нагадваюць, што ты дурань, дык міжволі пачынаеш сумнявацца ў сваіх сапраўдных здольнасцях.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Літаратура і Мастацтва, Мінск, 2009
- ISBN
- 978-985-6720-73-7
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,1 МБ
- Добавлена









