
Мяжа
Серия: Лімаўскі фальварак
Скачать
Начало книги
Звоніць аднойчы Анатоль Сыс, раніцаю, гадзін у сем, і плача так, што мне на другім канцы тэлефонная трубка мокрая:
— Чуеш, Андруша, хачу пісаць раман на (…), дык трэба хвабула! Мы ў Анатоля Жука, а ён расказвае мне эпілёг на (…)! А на (…) мацеры мне твой эпілёг, калі я прашу ў цябе хвабулу?!
І плача — раўчуком цячэ!
Так і я цяпер. Сабраўся пісаць раман, матэрыялу мора, нават «эпілёг» праглядваецца — а вось «хвабула»…
У «ЛіМе» загаловак артыкула пра Максіма Гарэцкага: «Без тыдня 45 гадоў».
І ўбачыўся мне масіўны, грунтоўна ўкапаны паласаты пагранічны слуп з лічбай «45» у прыбітым на ім бляшаным квадраціку.
І ўспомнілася мне, як некалі горача і шчыра прасіў Бога даць дажыць хаця б да сарака…
І захацелася мне стаць пад гэтым слупам і азірнуцца на сваё жыццё, як дакаціўся да яго, як дайшоў да гэтай мяжы, маючы ўсе шансы не пражыць і палавіны.
Сорак пяць… Сур’ёзная лічба. Крытычная, небяспечная мяжа. З ёю не пажартуеш. Не па мне былі, хто гэтай мяжы нават не парасёк, — першыя імёны, якія прыходзяць у галаву: Чэхаў, Мапасан… Шукшын? І Шукшын. Зрэшты, хіба ў нас сваіх не хапае? Палуян, Багдановіч, Калюга… І тыя, хто дасягнуў гэтага слупа і проста на памежжы, на пагранічнай паласе зваліўся: Чорны, Гарэцкі… І тыя, хто ненамнога яе перасягнуў: Сыс, Пісьмянкоў, Асташонак… І яшчэ лічанае-нязлічанае мноства загінуўшых сваёй і не сваёй смерцю, якія не дапалі не тое што да 45, а да 30 і нават менш (чытайце кнігі-мартыралогі Л. Маракова).
- Жанр
- Проза, Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Літаратура і Мастацтва, Мінск, 2011
- ISBN
- 978-985-6994-07-7
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,0 МБ
- Добавлена
