Я марыў стаць шпiёнам (на белорусском языке)

Владимир Алексеевич Орлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Сёння не будзем гаварыць нi пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, нi пра чыесьцi спаленыя партрэты, нi пра новыя арышты.

Давай уявiм, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, i я раскажу табе якую-небудзь займальную гiсторыю, штосьцi такое, аб чым мужчына i жанчына, якiя адчулi прыхiльнасць адно да аднаго i ўжо не першы год адчуваюць яе да добрага чырвонага вiна, могуць гутарыць зараз за столiкам кавярнi недзе там, дзе разлiчваюцца кронамi альбо крэдытнымi карткамi.

Напрыклад?.. Напрыклад, калi пачынаць ab avo*, паслухай, кiм я марыў стаць у дзяцiнстве.

* Лiтаральна "ад яйка"; з самага пачатку (лац.).

Зрэшты, я выказаўся не зусiм дакладна. Мары вырастаюць на падмурку хоць нейкага жыццёвага досведу, а я збiраюся казаць пра свае першыя гады, калi толькi пачынаў адасабляць сябе ад навакольнага свету, калi дарослыя ўжо бралi мяне з сабою ў кiно (тэлевiзараў на нашай вулiцы ды, пэўна, i ва ўсiм горадзе тады не было), але кнiга яшчэ доўга заставалася таямнiцаю за сямю пячаткамi. Тут, згадзiся, трэба весцi гаворку не пра асэнсаваныя мары, а пра своеасаблiвыя сны наяве...

Читать дальше →

Жанр
Проза
Язык
be
Размер FB2
16,0 КБ
Добавлена