Обложка книги «Хатынская аповесць»

Хатынская аповесць

Алесь Адамович

Серия: Школьная бібліятэка

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Алесю Адамовічу споўнілася пятнаццаць гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам, a неўзабаве i партызанам. Вайна з фашызмам — агульнанародная справа, i ў ёй удзельнічалі ўсе: мужчыны i жанчыны, старыя i дзеці,— незалежна ад таго, трымалі яны ў руках зброю ці толькі ўпарта супраціўляліся гвалтоўным загадам акупантаў, ішлі ў бой ці толькі кармілі хлебам згаладалых палонных, хавалі з рызыкай для жыцця параненых савецкіх салдат i афіцэраў. Народная, партызанская вайна — гэта калі ваююць i дзеці, гэта калі забіваюць дзяцей на вачах у маці i маці на вачах у дзяцей. Агульны цяжар лёг на плечы кожнага сумленнага чалавека. Алесь, як i яго маці Ганна Мітрафанаўна, яго старэйшы брат Яўген, яго сябры, распачаў сваё змаганне з ворагам задоўга да таго, як наладзілі сувязь з партызанамі. Амаль непрыкметна для сябе яны сталі рабіць усё тое, за што ў нямецкіх загадах абяцалі толькі адно: расстрэл. Сваё падполле, свае «маладыя гвардыі» ў Беларусі былі ў кожным гарадку, пасёлку, вёсцы: людзі проста фізічна адчувалі прысутнасць чужынцаў на роднай зямлі i інстынктыўна супраціўляліся гэтаму бесцырымоннаму ўварванню. Свой гістарычны выбар беларусы як нацыя зрабілі даўно, i ў гады вайны для ix не было пытання, з кім-яны i супраць каго.

Читать дальше →

Жанр
Проза о войне
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1989
ISBN
5-340-00582-8
Язык
be
Размер FB2
920,5 КБ
Добавлена