Вяроўка (на белорусском языке)
Серия: Новеллы Ги де Мопассана [be]
Скачать
Начало книги
Па ўсiх дарогах у мястэчка Гадэрвiль цягнулiся сяляне i iх жонкi: сёння быў кiрмаш. Мужчыны iшлi павольна, на кожным кроку нахiляючы наперад каржакаватае цела i няспешна перастаўляючы доўгiя кульгавыя ногi, скрыўленыя цяжкаю працай, безупынным наляганнем на плуг, ад якога левае плячо пачынае дыбiцца ўверх i горбiцца спiна, i касьбою жыта, якая прыносiць звычку трымаць ногi шырока, каб мець добры ўпор, - усiм марудным i нялёгкiм сялянскiм жыццём. Iх сiнiя блузы, вышываныя на каўняры i закаўрушах простым арнаментам з белых нiтак, былi накрухмаленыя i блiшчалi, нiбы пацягнутыя лакам. Яны надзiмалiся вакол кашчавага сялянскага цела i рабiлiся падобнымi да гатовага ўзляцець шара, з якога тырчалi галава, рукi ды ногi.
Некаторыя цягнулi на вяроўцы карову або цяля. А кабеты iшлi ззаду i падганялi жывёлу тонкiм дубцом з яшчэ свежымi лiсточкамi. На руцэ ў кожнай вiсеў вялiкi кош, з якога высоўвалiся галовы качак цi курэй. Сялянкi iшлi рухавей, дробна перастаўляючы ногi - не так, як мужчыны. Iх нягнуткае сухое цела сцiскала вузкая хуста, заколатая шпiлькай на пляскатых грудзях, а на галаве паверх туга завязанай белай хусткi быў надзеты яшчэ i каптур.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 14,1 КБ
- Добавлена