Горны гатэль (на белорусском языке)

Ги де Мопассан

Серия: Новеллы Ги де Мопассана [be]

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Падобны да ўсiх драўляных гатэльчыкаў, якiх шмат параскiдана ў Верхнiх Альпах, каля падножжа ледавiкоў, у скалiстых i голых калiдорах мiж белых горных вяршыняў, гатэль Шварэнбах дае прытулак вандроўнiкам, што перапраўляюцца цераз перавал Жэмi.

Шэсць месяцаў ён застаецца адчынены, у iм жыве сям'я Жана Хаўзэра, а пасля, калi навальвае столькi снегу, што ён забiвае лагчыну i цалкам перакрывае спуск у Лёэш, Хаўзэры - жанчыны, бацька i тры сыны - адыходзяць, пакiнуўшы сцерагчы будынак старога праваднiка Гаспара Хары, маладога Ульрыха Кюнсi i Сэма, вялiзнага горнага сабаку.

Два мужчыны i сабака застаюцца да вясны ў гэтай снежнай турме, маючы перад вачыма адно вялiзны белы схiл Бальмхорна. З усiх бакоў iх акаляюць бледныя зiхатлiвыя вяршынi, скаваныя, заваленыя, пахаваныя пад снегам, што грувасцiцца вакол iх, ахутвае, душыць, расцiскае маленькi дамок, навальваецца на дах, даходзiць аж да вокнаў i заносiць дзверы.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
24,9 КБ
Добавлена