Два сябры (на белорусском языке)
Серия: Новеллы Ги де Мопассана [be]
Скачать
Начало книги
Абложаны, згаладалы Парыж хрыпеў i задыхаўся. На дахах амаль зусiм не стала вераб'ёў, памыйныя рыштокi апусцелi. Людзi елi ўсё, што траплялася.
Ясным студзеньскiм ранкам Марысо, гадзiннiкавы майстар па прафесii i бяздзейны гультай па збегу абставiн, сумна цягнуўся па бульвары, сунуўшы рукi ў кiшэнi нагавiц i прыслухоўваючыся да бурчання ў пустым жываце. Раптам ён спынiўся перад другiм такiм самым разявакам. Гэта быў яго былы прыяцель Саваж, з якiм Марысо пазнаёмiўся на беразе ракi.
Да вайны кожную нядзелю Марысо на золку выходзiў з хаты з бамбукавай вудай i бляшаным кашом за спiнай. Ён сядаў у цягнiк, якi вёз яго ў бок Аржантэля, сыходзiў у Калёмбе i пешкi iшоў да вострава Марант. Ледзь паспеўшы дабрацца да гэтак жаданых мясцiн, ён увесь аддаваўся ловам i вудзiў да позняга вечара.
Кожную нядзелю ён сустракаў там маленькага вясёлага таўстуна Саважа, галантарэйнiка з вулiцы Нотр-Дам-дэ-Лярэт, якi быў таксама заўзяты рыбак. З вудамi ў руцэ, звесiўшы ногi над вадой, яны часта да паўдня сядзелi побач каля ракi i, дзякуючы гэтаму, хутка пасябравалi.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 13,5 КБ
- Добавлена