Воўк (на белорусском языке)
Серия: Новеллы Ги де Мопассана [be]
Скачать
Начало книги
Гiсторыю гэту пачуў я ад старога маркiза д'Арвiля, калi на дзень св. Гюбэра - заступнiка ўсiх паляўнiчых - мы сабралiся на вячэру ў барона дэ Равэля.
Цэлы дзень мы палявалi аленя, i толькi маркiз застаўся ў замку, бо нiколi не паляваў.
Вячэра зацягнулася, i ўсе гаварылi пра спосабы знiшчэння жывёл. Нават жанчыны захапiлiся крывавымi i часта няскладнымi апавяданнямi мужчын, а тыя гучна гаманiлi, размахвалi рукамi, каб паказаць, як паляўнiчы ловiць i б'е звера.
Пан д'Арвiль быў добры апавядальнiк, хiба што гаварыў трошкi напышлiва, але ж i вельмi цiкава. Адчувалася, што ён няраз расказваў гэту гiсторыю, бо гаварыў хутка, трапна i дасцiпна.
- Панове, нi я, нi мой бацька, нi дзед, нi прадзед нiколi не палявалi, хоць прадзед i быў сынам чалавека, якi паляваў больш за вас усiх. Ён памёр у 1764 годзе, i я раскажу, як гэта здарылася.
Яго звалi Жан, у яго былi жонка i сын, якi мне стаў прапрадзедам, i разам з малодшым братам Франсуа д'Арвiлем яны жылi ў нашым лясным замку ў Латарынгii.
- Жанр
- Классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 10,1 КБ
- Добавлена