Обложка книги «Горад у нябёсах»

Горад у нябёсах

Анатолий Сергеевич Козлов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У падземным пераходзе пад горадам, як заўсёды, як штодня, задужа людна. Размаіты натоўп плыве, перакочваецца, паспяшае, штурхаючы цябе ў розныя бакі. Не бачыцца спланаванага і мэтаскіраванага руху, як раніцай і вечарам, калі людская бальшыня спяшаецца на працу з ранішнім прыцемкам, а дамоў вяртаецца пад шэрым покрывам вечара. Пакуль жа яшчэ не вечар і ўжо не ранне. Сярэдзіна дня. Шоргат ног па бетоннай падлозе зліваецца ў агульны і звыклы гул-пераліў і, надзіва, не цісне на вушы. Кожны з захінутых у зімовую апратку сам па сабе і сам у сабе. Адасоблены, схаваны ў нябачную нікому іншаму ракавіну-абалонку. Але так заўсёды было, ёсць і будзе. І ніякага дзіва ў гэтым не знойдзеш, бо кожны ў сваім Сусвеце. Так, у сваім. І вось гэтае маладзенькае і хісткае, быццам лазінка, дзяўчо з ярка намаляванымі вуснамі... Здаецца, што прашмыгнула побач малпачка. Бяскрыўдная, але з позіркам у нікуды. Маладзенькая і абыякавая. Яе ўжо захліснулі спіны натоўпу ды ўцягнулі ў дзвярны праём метро, але пад белавата-шэрай столлю падземнага пераходу зачапіўшыся за шурпатасці пабелкі, завіс ейны клопат-турбота: «Ну чаму, чаму я зноў адна? Няўжо Элька лепшая? Яна ж брыдотная рапуха! А мо ў Цімохі вырваўся вонкі прынцып навізны? Жаданне спазнаць іншае, ці лепш сказаць — іншую. Элька і Цімоха — парадокс, абракадабра і не больш. Я ж гэта ведаю. Кляты прынцып навізны... »

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Літаратура і Мастацтва, Мінск, 2009
ISBN
978-985-6720-51-5
Язык
be
Размер FB2
131,9 КБ
Добавлена