
Мясцовы час
Скачать
Начало книги
Павал Іванавіч патэлефанаваў мне недзе праз год пасьля нашай сустрэчы і папрасіў зноў пабачыцца на тым самым месцы – на лавачцы ў сквэры праспэкта Карла Маркса. Калі казаць шчыра, я чакаў яго званка.
Мужчына амаль не зьмяніўся. Толькі твар яшчэ больш пакрыўся зморшчынамі. Як і ў першы раз, ён прыйшоў раней і чакаў мяне. Узьняўся з лаўкі і прывітаўся поціскам рукі. Даўно заўважыў, што старыя людзі заўжды, калі сядзяць, устаюць, каб парукацца пры сустрэчы.
– Як у вас справы? – гэтым разам першым пачаў размову Павал Іванавіч.
– Нібыта ўсё нармальна. Выйшла мая трэцяя кніжка.
– Віншую, віншую! Гэта важная падзея! – ён яшчэ раз паціснуў мне руку. – Рады за вас!
Шалёна пах бэз. Зь дзяцінства цьвіценьне бэзу ў мяне атаясамлялася з сапраўднай вясной. Да школы ў сваім родным маленькім гарадку я ішоў па алеі, якая абапал была абсажаная бэзам. Прыходзіла вясна, бэз выбухоўваў кветам, і гэта сьведчыла, што да школьных вакацыяў засталося зусім ня шмат часу. І тады я на крылах ляцеў са школы дахаты. І абавязкова адломваў галінку бэзу, якая потым стаяла ў вазе на пісьмовым стале, напаўняючы пакой саладжавым пахам.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- 2020
- Язык
- be
- Размер FB2
- 499,8 КБ
- Добавлена