
Час Вогненнага Птушкалова
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Скачать
Начало книги
Усё няправільна.
Гэткае відовішча мусіла адбывацца ў цэнтры горада, ля ратушы і княскага палаца. На яго маглі б прадаваць квіткі за шалёныя грошы ў першыя шэрагі і за яшчэ больш шалёныя – на галіны бліжэйшых дрэў, якія бясплатна і нахабна аблюбоўвае дзятва і бедната. Рамеснікі някепска нажыліся б на продажы малюнкаў з падзеі, скруткаў з апісаннем таго, што было і чаго не было, лялечных герояў, якіх пачалі б рыхтаваць за некалькі месяцаў. Гандляры ў такі гарачы і багаты на ўражанні дзень распрадалі б усе запасы веераў, нюхальных збораў і халодных напояў. Ды што там, і вада ўчарашняга дажджу, што застаялася ў ямінах, чагосьці каштавала б – на першыя рады падобных забавак зазвычай рвуцца тыя, каго трэба потым выносіць непрытомнымі.
Гэтым разам смяротнае пакаранне праходзіла інакш.
Вялікая зала ў сутарэннях пад палацам не памятае, ці бачыла калі-небудзь столькі святла, ці бывала тут так горача ад паходняў і людзей. Кожная дробязь рэзала вочы сваёй дакладнасцю. Кожны металічны інструмент на стале ў цэнтры адбіваў святло. Частка малаткоў, лёзаў, зубцоў, цвікоў заплямленая чырвоным. Акуратныя мазкі ці неахайныя кроплі ззялі, блікавалі, пакідалі радасныя водбліскі на змрочных сценах і тварах ганаровых гасцей, што размясціліся ў фатэлях уздоўж сцен. На самым пачэсным месцы сядзеў Яго Светласць князь – сухі дзядок з нервовым і амаль нерухомым тварам, нямогла-сінім на фоне багатай чырвані вопратак. Паходні, нягледзячы на капялюш з шырокімі палямі, бязлітасна вылучалі кожную княскую зморшчынку, таму паплечнікі, дарадчыкі і міністры старанна пазбягалі глядзець на яго твар. Рука ўладара адбівала няясны рытм, і сэрцы прыбліжаных тахкалі ў гэтым рытме.
- Жанр
- Фэнтези, Современная русская и зарубежная проза, Детская проза: приключения
- Год написания
- 2018
- Издание
- Кнігазбор, Мінск, 2018
- ISBN
- 978-985-7207-47-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 622,9 КБ
- Добавлена

