
Русалкі клічуць
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Скачать
Начало книги
Калі часта пераязджаеш з кватэры на кватэру, стараешся не купляць шмат рэчаў, бо іх прыйдзецца несці на сабе, сапраўдны цяжар пражытых гадоў. Але яны купляюцца. Збіраюцца побач, як жалезныя стружкі наўкол магніта: яшчэ адзін кубак, яшчэ адна талерка, яшчэ пяць кніжак, яшчэ адзін плед.
У гэтым горадзе было немагчыма знайсці жытло. Верагодна, таму, што тут жылі Францішак, Еўфрасіння, Сімяон, спыняліся на пастой рускія жаўнеры, французскія, польскія, зноў рускія, таўкліся сотні душ мніхаў, але да гэтых ніякіх пытанняў, яны заўжды бавіліся асобна. І таму нармальным, звычайным, жывым людзям месца не засталося. Былі кватэры, якія знікалі, як толькі ты датыкалася да званка: «Не, не здаём, вы нешта пераблыталі». Пфф – і зялёныя дзверы раставалі ў паветры. Кватэры, дзе звялося ўсёчалавечае: «Калі ласка, аплата за тры месяцы, і пакіньце заклад зараз. Дзевушка, а вы пашпарт свой напачатку пакажыце, ядадзеныя перапішу, а пасля вы ўнутр заходзьце».
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, Роман, повесть, Мифологическое фэнтези, Фольклор, загадки folklore
- Год написания
- 2017
- Издание
- Кнігазбор, Мінск, 2017
- ISBN
- 978-985-7180-57-8
- Язык
- be
- Размер FB2
- 585,6 КБ
- Добавлена

