Обложка книги «Навелы»

Навелы

Стефан Цвейг, Томас Манн

Серия: Школьная бібліятэка

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вундэркінд выходзіць, у зале настае цішыня.

Настае цішыня, а потым людзі пачынаюць пляскаць, бо тут сярод іх апынуўся нехта, хто нарадзіўся, каб загадваць, вадзіць чалавечы статак, — той нехта запляскаў першы. Яны пакуль што нічога не чулі, але пляскаюць усе як адзін, бо ўсемагутная рэклама выперадзіла вундэркінда, і людзі ўжо абдураныя, і невядома, ці ўсведамляюць яны гэта.

Вундэркінд выходзіць з-за прыгожай шырмы, затканай вянкамі ў стылі ампір і вялікімі казачнымі кветкамі, якіх не бывае ў прыродзе, борздзенька лезе па прыступках на эстраду і ўвесь абвалокваецца воплескамі, быццам хвалямі, золка пацепваецца, абвеяны лёгкімі дрыжыкамі вусцішнасці,— і тым не меней гэта як бы яго родная, свойская стыхія. Ён падыходзіць да краю эстрады, усміхаецца, нібы каб яго фатаграфавалі, і дзякуе лёгкім, нясмелым, жаноцка-мілым паклонам, хоць ён — хлопчык.

Вундэркінд увесь у белым шоўку, і гэта, вядома, расчульвае залу. На ім белая шаўковая блуза, пад ёю такі самы шалік і нават туфлі з белага шоўку. Але з белых шаўковых штонікаў рэзка выступаюць калені, зусім карычневыя: вундэркінд — маленькі грэк.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Перевод
Васіль Сёмуха, Уладзімір Чапега
Издание
Юнацтва, Мінск, 1996
ISBN
985-05-0068-9
Язык
be
Размер FB2
1,9 МБ
Добавлена