Обложка книги «Стэпавы воўк»

Стэпавы воўк

Герман Гессе

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У гэтай кнізе сабраны пазасталыя запісы таго чалавека, якога мы, скарыстаўшыся выразам, які ён сам шмат разоў ужываў, назвалі «Стэпавым ваўком». Ці патрэбна ягонаму рукапісу нейкая ўступная прадмова, не бяруся вырашаць; у мяне ж, прынамсі, паўстала ахвота дадаць да старонак Стэпавага ваўка некалькі сваіх, на якіх я паспрабую падаць свае ўспаміны пра яго. Я ведаю з ягонай гісторыі вельмі ж няшмат, і ў прыватнасці ўсё яго мінулае і паходжанне мне так і засталіся ў неведзі. Але склалася моцнае і, пра што я насуперак усяму мушу сказаць, прыемнае ўражанне пра яго асобу.

Стэпаваму ваўку было пад пяцьдзесят, калі ён некалькі гадоў таму назад, шукаючы мэбляванага пакоя, зайшоў у дом да маёй цёткі. Ён зняў мансарду пад дахам і сумежную з ёю невялікую спальню і праз некалькі дзён вярнуўся з двума чамаданамі і вялікай скрыняй кніг і прабыў у нас месяцаў дзевяць-дзесяць. Жыў ён вельмі ціха і замкнёна, і калі б нашыя спальні не былі побач, з чаго і вынікалі часам выпадковыя сустрэчы на лесвіцы і ў калідоры, мы, бадай што, так і не пазнаёміліся б, бо ён не быў кампанейскі, ён быў, што надта нязвыкла мне, настолькі сам у сабе, што і праўда ж меў рацыю, калі часам называў сябе Стэпавым ваўком, варожым, дзікім, але ж тым часам і сарамяжлівым, нават вельмі сарамяжлівай істотай з зусім іншага свету, чым мой.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза ХX века
Перевод
Васіль Сёмуха
Язык
be
Размер FB2
689,3 КБ
Добавлена