Обложка книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Людмила Ивановна Рублевская

Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча, книга 1

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Медны шэлег[1] — гэта вам не срэбны грош… І тым болей не чырвоны талер.

Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няўтульнага раздарожжа, дзе толькі і ёсць што тры асіны, пахілены драўляны крыж ды вялізная, як саксонскі ложак караля Аўгуста, і бяздонная, як кішэні ягоных амаратаў[2], лужына, дык і мядзяк прыдасца.

Пранцысь — учорашні навучэнец Менскага езуіцкага калегіюму, а сёння — прайдзісвет, галадранец, валацуга, галыганец ды як яго там яшчэ ўшаноўвала гандлярка булкамі на Ніжнім рынку, і што наперадзе — невядома, бо ў васемнаццаць гадоў нават святы Францішак Асізскі меў у галаве вецер, а ў руках — чарку віна…

Праўда, віном, салодкім і спакусным, нібы яблык у руцэ прабабулі Евы, як відаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка… Маем на ўвазе — за ўласны кошт.

Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладнага блакітнавокага шкаляра з усмешлівымі вуснамі і ўпартым русявым чубам…

Читать дальше →

Жанр
Исторические приключения
Издание
Редакцыя газеты “Звязда”, Мінск, 2012
ISBN
978-985-90277-6-5
Язык
be
Размер FB2
935,0 КБ
Добавлена