Обложка книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага»

Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага

Людмила Ивановна Рублевская

Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча, книга 7

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Лепей бы гэта быў цмок.

Вогненнае вока, чорны грэбень уздоўж спіны, залаціста-юлёвыя пробліскі лускі.

Тады, хочаш не хочаш, альбо лахі пад пахі, альбо страпяніся ды ў бойку.

Але гэта быў усяго толькі захад сонца. Цёмныя, насупленыя аблокі, трохі пазалочаныя, нібыта анёлак пагладзіў па калматых спінах. Неба ў юлёвых пасках, як адсцябанае цівуном. Чорныя зубцы сасновага бору — такі вырастае з чароўнага грабеньчыка, кінутага казачным уцекачом цераз плячо.

I ціша. Змярцвелая ціша. I нерухомая, трохі прыгорбленая худая постаць на высокім адхоне, вугальна-чорная на тле нябеснае барвы.

Пранціш Вырвіч моцна падазраваў, што, нават з’явіся цмок, цёмная постаць не варухнецца і паганая жывёла атрымае магчымасць лёгкага падвячорку.

Ну, калі, глынуўшы асобу на адхоне, не атруціцца ці не задушыцца. Бо, калі гэта той, каго Вырвіч шукае, можа і цвіком у цмокавым горле перасесці.

А вось той ці не той?

Ну колькі можна... Стаіць. Маўчыць. Нізка насунуты каптур манаскага балахона хавае твар. Мусіць, ад відовішча, як сонца сядае, віруюць у мудрай галаве пад гэтым каптуром думкі пра хуткаплыннасць ды марную марнасць жыцця.

Читать дальше →

Жанр
Исторические приключения
Язык
be
Размер FB2
1,3 МБ
Добавлена