Обложка книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Людмила Ивановна Рублевская

Серия: Авантуры Пранціша Вырвіча, книга 3

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Двубой скончыўся раней, чым анісавая аквавіта. Хаця драгуны коннай літоўскай харугвы пілі яе, як сухі жвір прагна выпівае кожную дажджынку прыпозненага летняга дажджу.

Гледачы не паспелі пабіцца аб заклад, хто пераможа, а малады падхаружы трапным ударам шаблі акуратна ўклаў свайго пышнавусага даўганосага суперніка на траўку — на аптэчны рамонак, настой з якога добра дапамагае ад ветраў у жываце, на трыпутнік, які карысны для зажыўлення ранаў ды ад кашлю, на цыкорыю з сінімі кветкамі, што ўпарадкуе жоўць… Туды ж, на ліцвінскі дзірван, адправілася шабля, выбітая з рукі пераможанага — уторкнулася ў вільготную ад цёплых летніх дажджоў зямлю, загайдалася, затрымцела ад ганьбы, люструючы бяссілым лязом неба і белыя хмаркі…

Папраўдзе, даўганосаму было ўсё адно, на якой траве ляжаць з ганьбаю — паваліўся ж не ад раны, а жвавы супернік, шчаўлік, прызначаны падхаружым проста са студэнцкай лаўкі, заганяў, збіў з тропу, ды яшчэ выпітая аквавіта падступна падбіла пад калені, адштурхнула ад фартуны, як расейскае войска — Пана Каханку Радзівіла пад Слонімам…

Читать дальше →

Жанр
Историческая проза, Исторические приключения
Издание
Выдавецкі дом "Звязда", Мінск, 2014
ISBN
978-985-7083-85-5
Язык
be
Размер FB2
1,1 МБ
Добавлена