
Цэнтр Еўропы
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Скачать
Начало книги
Усё, упэўнены, будзе: і рэцэнзенты, і крытыкі, і чыта чы, якіх прывабіць ужо сама назва ды імя аўтара гэтай выдатнай кнігі, і разбяруць яны як след уключаныя ў яе аповесці і апавяданні, і распаляць у чарговы раз дыскусію пра кандыдата, вартага самых найвысокіх, уключна з нобе леўскай, прэмій… Усё будзе.
Я ж хачу згадаць наступнае. Некалі прачытаў у «Полы мі» аповесць «Прага», і да таго яна мяне ўзрушыла, захапіла, так даўно не было ў нашай прозе нічога падобнага, так заха целася патэлефанаваць аўтару, напісаць яму ліст — маўляў, віншую з несумненнай удачай, дзякую за чытацкую радасць, за ўзбуджэнне, за асалоду ад сапраўднай рэчы і т.п.; дзеля аднаго гэтага твора варта было перажыць усе эмігранцкія мітрэнгі (Уладзімір Някляеў жыў тады за мяжою: ці то ў Польшчы, ці то ў Фінляндыі...)
Але ж мы — беларусы. Дый куды тэлефанаваць, каму пісаць, дзе той аўтар, у якіх палесцінах? Сказаць пазней пры сустрэчы? Перагарыш да таго часу, а потым — ці так яму гэта трэба? — хіба ён сам не лепш за цябе ведае пра тое, што ды як напісаў?
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, Поэзия
- Издание
- Саюз беларускіх пісьменнікаў, Мiнск, 2009
- ISBN
- 978-985-6887-23-2
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,3 МБ
- Добавлена






