
Непамяркоўныя
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка», книга 31
Скачать
Начало книги
Іваноў злавіў сябе на тым, што думае па-руску. Абрусеў за якія паўгода. Памяць дзяцінства бярэ сваё, на тое яна і памяць.
Бацька пакінуў Расію на адным з караблёў французскай эскадры, які адплываў ад Севастопальскага прычала ў лістападзе дваццатага. Яшчэ першай пасля перавароту вясной, калі яму перадалі, што азвярэлае мужыччо разрабавала і спаліла пад Мсціславам іх родавы маёнтак, бацька пачаў шукаць смерці. Ён хацеў загінуць у баі, душачы гэтую чэрнь, пускаючы ў распыл дзясяткі, сотні чырвоных. Ваяваў смела, з адметным майстэрствам, набытым яшчэ ў германскую. Чырвоныя ўцякалі ад яго палка, як ад чумы. Ведалі – каб даць адпор зводнаму, трэба мець шматразовую перавагу. Афіцэры палка, у якім не было шараговых, нават параненыя, забіралі з сабой у магілу па некалькі будзёнаўцаў.
Толькі ўсё было марна. Парадак адольвае, паралізуе натоўп, ды шматлікая маса бярэ верх над парадкам.
Прынамсі, ці варта казаць пра парадак у той час. Краіна ляцела немаведама куды, як ашалелы ад болю падстрэлены конь. Людскія натоўпы ў падраных шэрых шынялях хвалямі перакочваліся то з захаду на ўсход і з усходу на захад, то з поўдня на поўнач і з поўначы на поўдзень. Розныя сцягі луналі над гэтымі шэрымі масамі, але ачмурэлыя, перакрыўленыя ад злосці раты вывяргалі адно і тое ж: «Смерць! Смерць! Смерць!» І калі б хто спыніўся ды прыслухаўся да гэтых воклічаў, зразумеў бы: смерць пагражае ўсім. Толькі спыніцца і задумацца было таксама смяротна небяспечна: цябе адразу раздушыў бы і змёў азвярэлы натоўп. Шмат хто не чакаў, калі іх растопчуць, – пускаў сабе кулю ў лоб. І бацькава рука неаднойчы цягнулася да пісталета. Апошні раз – на тым французскім караблі, што пакідаў Севастопаль. Гэта быў не зыход, гэта быў крах. Канец усяго: веры, надзеі, жыцця.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, Биографии и мемуары: прочее, Документальная литература, Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
- Год написания
- 2012
- Издание
- Кнігазбор, Мiнск, 2012
- ISBN
- 978-985-7057-13-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 795,2 КБ
- Добавлена






