Обложка книги «Сакрамэнта»

Сакрамэнта

Галіна Багданава

Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Свята — значыць святое. Асвечаная, спавітая хваляваннем і радасцю Таямніца. Я й цяпер да драбніц памятаю той сонечны дзень. Калі ў радзільнай зале, падарыўшы свету сына, я зараз жа забылася на боль, перастала адчуваць яго. Адзінае, напружана ўслухоўвалася і не чула чаканага сынава голасу. А мяне ўжо змусілі праваліцца ў бездань наркатычнага сну. Трэба было мяне подрамантаваць, каб праз год я здолела вынасіць і зноў, скрозь боль, быць аслепленай сонцам і нарадзіць яшчэ аднаго сына. Падарыць сабе і свету яшчэ адно свята. Яшчэ адну Таямніцу. Але да гэтага яшчэ далёка. Пакуль што мяне змусілі забыцца, заснуць, ператварыцца ў бязвольную знямелую субстанцыю.

Мяне паглынула бязважкасць, бяздонны калодзеж у нікуды. Ён зацягваў мяне, ці ўжо й не мяне... І там, у глыбіні, у часавай бездані я зноў была аслеплена сонцам, сонцам, якое люстравалася ў ціхай павольнай рачной плыні, награвала мяккі, амаль белы пясок, падсвечвала смарагдам росную траву, аплятала жывым, пульсуючым павуціннем бурштынавых ценяў гонкія хвоі, лашчыла мяне і ... майго сына. А ён, мой сын, ужо падлетак, таму не зусім голенькі, а, так было прынята ў нашым племені, у набедранай павязцы, нешта засяроджана маляваў на вільготным пяску. На мне таксама была набедраная павязка, дакладней, кароценькая спаднічка з папаратніку. Даўжэйшую, з поўсцю, я пакідала на халады. На грудзях прыемна ласціліся, студзілі мяне мае любімыя бурштынавыя пацеркі, сонечныя кропелькі з татэмам племені —іклам нашага агульнага прапрашчура — сівога ваўка. Налета і майму сыну дадуць такія ж. Але ў мяне воўчы ікл асаблівы, на ім ёсць таемны малюнак — кружок з кропачкай пасярэдзіне, маленькае “вочка”, сонечны знак. Ён набліжае мяне да сонца, саграе, надае сілы. Пакуль што гэты таемны сонечны знак ратуе і мяне, і майго сына.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Медысонт, Мінск, 2010
ISBN
978-985-6887-77-5
Язык
be
Размер FB2
964,1 КБ
Добавлена