Обложка книги «Смерць у Венецыі»

Смерць у Венецыі

Томас Манн

Серия: Noblesse Oblige

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

«Я свята веру, што мне дастаткова распавесці пра сябе, каб загаварыла эпоха, загаварыла чалавецтва, і без гэтай веры я б наогул адмовіўся пісаць»[1]. Гэтыя словы былі прамоўлены вялікім нямецкім пісьменнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі (1929) Томасам Манам (Thomas Mann, 1875–1955) у 1920 г., але яны месцяць у сабе сутнасць усёй яго творчасці. Аўтабіяграфічнае, перажытае, зведанае на ўласным вопыце займае выключна важнае месца ў яго прозе, яскрава ілюструючы ўвасобленую ў ёй нацыянальную і агульнаеўрапейскую духоўную гісторыю ХХ стагоддзя.

Як і многія іншыя мастакі слова, што ўвайшлі ў літаратуру на мяжы XI–XX стст., Т. Ман успрымаў свой час як канец бюргерскай эпохі (Bürgzeit), як перыяд разбурэння маральных асноў, распаду гуманістычных традыцый. «Раманам канца» назаве пісьменнік свой слынны твор «Доктар Фаўстус», але ж і яго «нобелеўскі» раман «Будэнброкі» – гэта таксама «гісторыя гібелі адной сям’і». Выключэннем з’яўляецца хіба раман «Чароўная гара», у суадпаведнасці з адкрытым фіналам якога біяграфія галоўнага героя выходзіць за межы сюжэта; сама атмасфера кнігі, аднак, гранічна насычана ўсё тымі ж хваробай, смерцю, тленам.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза, Зарубежная классическая проза, Классическая проза ХX века
Перевод
Уладзімір Антонавіч Папковіч
Год написания
1897
Издание
Мінск, 2018
ISBN
978-985-7165-87-2
Язык
be
Размер FB2
1,5 МБ
Добавлена