Обложка книги «Праведная галеча»

Праведная галеча

Франс Эмиль Силланпя

Серия: Noblesse Oblige

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Тойвала Юсі, Юха, Янэ, а паводле царкоўных кніг – Ёхан Абрахам, сын Беньямінаў, быў старым, страхалюдным чалавечкам. У апошнія гады ягоную галаву ўпрыгожвала вялізная лысіна, вакол якой з-пад шапкі кучаравіліся ніколі не стрыжаныя кудлы. На твары, падобным да морды дваровага цюцькі, праз густое шчацінне выдзяляўся толькі востры, нібы птушыная дзюба, нос. Густая поўсць вілася і вакол вачэй, зацененых краямі капелюша, і адтуль свяціліся толькі дзве вострыя кропачкі, у якія прыстойныя людзі не надта імкнуліcя заглядваць. Пэўным людзям не хочацца заглядваць у вочы, але зусім па іншых прычынах, чым у вочы Юсі Тойвалы. У ягоных вачах не было нічога пагрозлівага і змрочнага, наадварот – у яго позірку праглядвалася лёгкая добразычлівая ўсмешка. Аднак было ў ягоных вачах нешта вар’яцкае, а што можа больш гнясці чалавечую душу, чым усмешка вар’ята, бо гэтая ўсмешка спачувальна гаворыць аб усёведанні таго, у чым чалавек нізашто не хоча прызнавацца нават самому сабе. Во тады і чакай, што гэты прыдурак возьме ды прылюдна выкажа што-небудзь такое. Але Юха Тойвала не быў вар’ятам, і, хоць меў чэзлы розум, душа ягоная была ў поўным парадку і раўнавазе. Мясцовыя заможнікі лічылі яго вялікім прайдзісветам і заўзятым баламутам-завадатарам. А калі празналі, што ў час паўстання ён удзельнічаў у жорсткім забойстве, нядоўга думаючы, вынеслі яму заслужаны вырак. І егер, якому даручылі правесці ачышчальную работу, аднойчы вясновай ноччу абарваў ягонае бязладнае жыццё, а разам з ім прыкончыў яшчэ восем такіх жа гаротнікаў.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза, Зарубежная классическая проза, Классическая проза ХX века, Роман, повесть
Перевод
Якуб Лапатка
Год написания
1919
Издание
А. М. Янушкевіч, Мінск, 2020
ISBN
978-985-7210-28-2
Язык
be
Размер FB2
798,2 КБ
Добавлена