Обложка книги «Чорныя геральды»

Чорныя геральды

Сезар Вальехо

Серия: Паэзія народаў свету

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вялікія паэты Лацінскае Амерыкі заўжды імкнуліся трапіць у сталіцу мастацтваў і літаратуры, у Парыж. На радзіме яны задыхаліся ў дрыгве правінцыйных адносін, дзе рэдка хто меў прызнанне: таленты спелі ў Еўропе ды так ці інакш вярталіся да пенатаў з арэолам пасвячонага. Адным словам, вялікія паэты не затрымліваліся на чужыне. Ці то моцна адчувалі, што карэнне згаладалася ўшчэнт, ці то проста цягнула да натуральнага асяроддзя, да сяброў-аднадумцаў і духоўных настаўнікаў, да хлеба і віна бацькаўшчыны.

Адно Сэсар Вальеха застаўся ў Парыжы да скону, хоць і зведаў там беднасць ды цяжкія хваробы. Калі ўлічыць і радавод, і геаграфію маленства, і матэрыяльнае становішча паэта, перад намі разгорнецца загадка, а дакладней, адна з незлічоных загадак, якія разам і складаюць сёння ягоную постаць.

Вальехавы дзяды па матчынай і бацькавай лініях — мясцовыя свяшчэннікі гішпанскага паходжання, а бабулі — індыянкі племені чыму, якое жыло на паўночным беразе старажытнага Перу, адчуваючы подых Ціхага акіяна, стварыла моцную архітэктурай, апрацоўкай металаў, керамікай і горнай агракультурай цывілізацыю і ў VI стагоддзі ўвайшло ў інкаўскую імперыю. Бацька стаў юрыстам у маленькім гарадку, а маці-індыянка нарадзіла яму адзінаццаць дзяцей, малодшым з якіх быў Сэсар. З яго нараджэння ў хаце загучала прыгожае слова з індзейскае мовы кечуа, ш у л ь к а, якое вызначае наймаладзейшага, апошняга і распешчанага ўсімі дзіцяці. Шулька — гэта кропка, завяршэнне плёну ў блізкасці бацькоў. Шульку аддаюць усю пяшчоту, яго нельга крыўдзіць, бо ён увасабляе шчымлівы ветах кахання. Нарадзіўся ён, дарэчы, 16 сакавіка 1892 года, калі бацьку было за пяцьдзесят, а хрысцілі яго 19 траўня.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Перевод
Рыгор Барадулін
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
5-340-00747-2
Язык
be
Размер FB2
266,7 КБ
Добавлена