Обложка книги «Зямны акіян»

Зямны акіян

Гийом Аполлинер

Серия: Паэзія народаў свету

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Апалінэр Гіём — сын Апалона. Імя, якое моцна вабіць людзей, улюбёных у сапраўдную паэзію.

Шлях паэта, лёс паэта быў нялёгкі, складаны. Былі фармалістычныя эксперыменты на пачатку творчасці, былі блуканні.

Але засталося другое — паэзія. I гэта — галоўнае.

Апалінэр. Наватар па сваёй сутнасці, па свайму духу. Ёп адважна ламаў старыя паэтычныя каноны. Адкрыццё давалася цаной цяжкіх пошукаў.

Кнігі паэзіі «Бестыярый або Картэж Арфея», «Алкаголі», «Каліграмы» — адсюль ідзе рэалістычная традыцыя ў сучаснай французскай паэзіі.

…Цікавая радаслоўная паэта. Яго продкі — Кастравіцкія па лініі маці — паходзілі з Беларусі. Жылі яны ў маёнтку Дарашковічы, пад Навагрудкам і сябравалі з сям’ёй вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча.

Прабабцы Апалінэра — Людвісі Кастравіцкай — Міцкевіч прысвяціў верш «Матрос», дзе ёсць радкі:

Дзед паэта — Міхаіл-Апалінарый — дробнапамесны, збяднелы дваранін, штабс-капітан рускай арміі, быў чалавекам дэмакратычных, перадавых ідэалаў. Ён разам са сваімі братамі Юзэфам і Адамам прымаў удзел у паўстанні 1863 года. Адзін брат быў высланы царскімі ўладамі ў Сібір, другі — у Арэнбург, Міхаілу-Апалінарыю ўдалося разам з сям’ёй уцячы ў Італію.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия, Лирика
Перевод
Эдзі Агняцвет
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1973
Язык
be
Размер FB2
304,7 КБ
Добавлена