Літоўскі воўк
Скачать
Начало книги
Даўно гэта здарылася, да рэвалюцыі яшчэ, нават да японскай, ды і да турэцкіх войнаў. За колішнім польскім бунтам яно адбылося. Дык вось, у Друскеніках, як цяпер кажуць, фешэнебельным на той час курорце - зрэшты, тады панам усё фешэнебельнае было, - пан, пасаджаны ў клетку, пагрыз аднаму ваўку лапу. Так цапнуў, што кіпцюры ў шэрага адскочылі.
Як магло здарыцца, што ў звярынцы не дапільнавалі крыважэрнага чалавечыска і дапусцілі да беднага ваўка? А вось так і здарылася...
У ранішні шпацыр воўк далучыўся да паджарых маладых ваўчыц, якія пазіралі на пана ў клетцы. Воўк быў таксама малады - пад'ярак. Насіў крацястыя панталоны, меў доўгі нос, кончык якога вісеў, бы кропля вадкасці. З нейкай невядомай прычыны маладому ваўку захацелася пагладзіць пана ў клетцы. Пад'ярак прасунуў лапу за прэнты, а пан і цапнуў дурня зубалямі.
Разам з маладым ваўком быў яшчэ адзін воўк, ягоны ці то дзядзька, ці то бацька. Стары і сівы. Калі ўбачыў, што пан кадлычыць зубамі лапу сваяку, немалады воўк пачаў біць сваёй лапай пана ў клетцы па лбе. Тады пан, што сядзеў у клетцы, перахапіў зубамі лапу немаладога ваўка. Ды так ухапіў, што не адпускаў, калі нават даглядчыкі таўклі пана жалезнай качаргой, якой цягаюць місы з панскім харчам. Білі пана па лбе, лупцавалі па рэбрах - дарэмна! А вэрхал падняўся, маладыя ваўчыцы вішчаць, адусюль ваўкі цікаўныя і апуджаныя бягуць. А пан ведае сабе, перабірае зубамі воўчую лапу, цягне яе да сябе... Каб не прэнты, не цяжка ўявіць, што адбылося б з няшчасным ваўком. Карацей, пан ведаў сваю справу - ад воўчай лапы мала што засталося, расшкуматаў той драпежны пан зубамі воўчую лапу наўнет.
- Жанр
- Исторический детектив
- ISBN
- some
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1 003,4 КБ
- Добавлена