Обложка книги «Навелы»

Навелы

Ги де Мопассан

Серия: Бібліятэка замежнай прозы

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Шмат дзён запар праз горад цягнуліся рэшткі разбітай арміі. Гэта было ўжо не войска, а бязладная арда.

Салдаты, зарослыя неахайнымі бародамі, у падраных мундзірах, паныла пляліся, без сцягоў, уразброд. Змораныя, прыгнечаныя, гэтыя дзецюкі, здавалася, не маглі ўжо ні думаць, ні дзейнічаць, брылі адно па звычцы, а як толькі спыняліся, падалі ад знямогі. Асабліва шмат было рэзервістаў — мірных людзей, бяскрыўдных ранцье, прыгорбленых цяжарам вінтоўкі, ды аднолькава падатных паніцы і ўздыму салдатаў нацыянальнай гвардыі, заўжды гатовых і да атакі, і да ўцёкаў; між іх сям-там мільгалі «чырванаштаннікі» — ашмоткі дывізіі, перамолатай у бітве; у адным шэрагу з пехацінцамі розных палкоў можна было сям-там заўважыць то цёмныя мундзіры артылерыстаў, то бліскучую каску нязграбнага драгуна, які ледзьве ўлягаў за болей ходкай пяхотай.

Праходзілі падобныя да шайкі разбойнікаў атрады вольнанаёмных стралкоў з гераічнымі найменнямі: «Мсціўцы за паражэнне», «Грамадзяне магілы», «Падзельнікі смерці».

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Перевод
Ніна Мацяш, Сяргей Мурашка, Сяргей Шупа, Зміцер Колас, Алесь Істомін
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1987
Язык
be
Размер FB2
1,0 МБ
Добавлена