Обложка книги «Балада пра сумнае кафэ»

Балада пра сумнае кафэ

Карсон МакКалерс

Серия: Бібліятэка замежнай прозы

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Горад гэты сам па сабе маркотны: там толькі і ёсць што прадзільная фабрыка, домікі, кожны на два пакоі, у якіх жывуць рабочыя, некалькі персікавых дрэўцаў, царква з двума каляровымі вокнамі ды ўбогая галоўная вуліца, усяго якіх-небудзь сто метраў даўжынёй. У суботу прыязджаюць сяляне з суседніх фермаў пагаманіць, прадаць што ці купіць. У іншыя дні горад наганяе нуду і здаецца адрэзаным ад астатняга свету. Самая блізкая чыгуначная станцыя — у Сасаеці-Сіці; а аўтобусныя маршруты кампаній «Грэйхаўнд» і «Уайт-бас» абмінаюць горад па фокс-фолскай дарозе за тры мілі. Зіма тут кароткая і мокрая, а летам — пякельная спёка.

Калі жнівеньскім надвячоркам выйсці на галоўную вуліцу, то заняцца там зусім няма чым. Самы вялікі будынак, што ў цэнтры горада, стаіць забіты дошкамі і так нахіліўся ўправа, што, здаецца, вось-вось паваліцца. Будынак вельмі стары. Ён мае дзіўны, пануры выгляд — і спачатку не разумееш, у чым справа — пакуль раптам не ўбачыш, што калісьці, вельмі даўно, пафарбавалі правы бок ганка, кавалак сцяны і на гэтым спыніліся, таму адна частка выглядае цямнейшай і бруднейшай. Здаецца, што ў доме не знойдзеш ні душы. Але на другім паверсе засталося адно акно, не забітае дошкамі. Часам пад вечар, калі спёка робіцца асабліва нясцерпнай, чыясьці рука паволі адчыняе аканіцы, і, ў акне паказваецца чалавечы твар. Гэты твар падобны на тыя невыразныя жахлівыя твары, што бачацца ў сне: не мужчынскі і не жаночы, з косымі шэрымі вачамі, косымі настолькі, што яны ўжо даўно ўпотай тужліва зазіраюць адно ў адно. Праз якую гадзіну твар знікае, аканіцы зачыняюцца і, хутчэй за ўсё, на галоўнай вуліцы больш не з’явіцца ніводнай жывой душы. У такі жнівеньскі надвячорак, калі на фабрыцы заканчваецца змена, у горадзе зусім няма чым заняцца.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Перевод
Уладзімір Шчасны
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1988
ISBN
5-340-0017-3
Язык
be
Размер FB2
560,9 КБ
Добавлена