Чалавек на бутлі
Скачать
Начало книги
Маска, з якою танцаваў Меланхтон, – гэта быў кажан, дагары нагамі, галавою ўніз.
Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён з нечагась звісае, – глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было зрабіць на Меланхтона адмысловае ўражанне, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама пад рост.
Гэта была ці не самая арыгінальная маска на бале персідскага прынца, бадай, нават самая брыдкая, прынамсі, гэты кажан.
Нават Яго Светласці Махамеду Дарашэ-Когу, гаспадару свята, яна кінулася ў вочы.
– Красуня маска, я ведаю цябе, – кіўнуў ён ёй, падкінуўшы тым самым вялікага ажыўлення ў групу масак вакол сябе.
– Пабажуся, гэтая бубачка – маркіза Х., інтымная сяброўка княгіні, – сказаў галандcкі радца, выштукаваны ў стылі Рэмбранта – інакш і быць не магло б, як сама кажа, яна ведае кожны закутак у замку, – а крышку раней, калі многім кавалерам дапаў у галаву “халодны” намысел загадаць старому камердынеру прынесці валёнкі і паходні, каб там, звонку, у парку, можна было пакідацца сняжкамі, і там гэты кажан заўзята дурэў сярод іншых, ён, “можа пабажыцца”, заўважыў, як на яе запясці бліснула добра знаёмая гіяцынтавая бранзалетка.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Васіль Сёмуха
- Год написания
- 2013
- Язык
- be
- Размер FB2
- 29,3 КБ
- Добавлена