Канон вулiцы
Скачать
Начало книги
У стуку па шыбе ёсць свая музыка: «Тук, тук, тук…»
— Жэнік, выходзь на вуліцу!
Узімку ці ўлетку, увосень альбо ранняй вясною — заўсёды чуецца ўслед:
— Куды ляціш? Цяплей апраніся.
Хапаеш блінец, ясі на хаду і гэць на вуліцу. Дзве сястры-блізняты, якія ідуць да ютрані, шарахаюцца ўбок, далей ад хорткі, з якой вылятае мяч, а за ім і сам футбаліст. Тут глядзі, каб не разбіць у гарачцы каму-небудзь акно. I свае папругай наб'юць, і пацярпелы, калі дагоніць, дасць капняка. Лепей карты каля лодкі, перавернутай уверх дном і яшчэ не абсмаленай смалою. Настаўнікі па гэтай незаасфальтаванай вуліцы не ходзяць, нават па ваду, ведаючы, што ў гэтым калодзежы самая смачная, чыстая, светлая вада. На вуліцы ўпершыню бачыш зоры на небе і, гледзячы на іх, уяўляеш упершыню зямлю як планету. Надакучаюць карты, а падлеткам хутка ўсё прыядаецца, можна ў цуркі, у маянку альбо проста пасядзець на калодах ды пагуляць у пляўкі: хто далей плюне. Але нешта ўсіх томіць, гняце душу, якая толькі-толькі нараджаецца. Такое пачуццё, што ўсе ведаюць нейкую таямніцу, але не дагаворваюць. А вось і яны… Тры сяброўкі. Не ідуць — плывуць у каляровых сукнях да каленяў, усміхаюцца, ідуць міма, як бы грэбуючы хлопцамі У тых жа шыі, як на аўтапілоце, паварочваюцца ўслед за дзяўчатамі. Далоні пацеюць, і нешта кожны, хто пачне гаварыць, заікаецца. Доўга цягнецца паўза. Аж пакуль не звернуць увагу на маці, якая б'е свайго сямігадовага сына:
- Жанр
- Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
- Язык
- be
- Размер FB2
- 15,8 КБ
- Добавлена