Кулі

Джек Лондон

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

А-Чо не разумеў францускай мовы. У судовай залі, дзе сядзеў змораны А-Чо, было многа людзей, што гаварылі па-француску. А-Чо лічыў усе іх гутаркі дарэмнай тратай часу. Яго вельмі дзівіла, што гэтыя дурныя французы трацяць гэтулькі часу на тое, каб знайсьці забойцу Чунг-Га. Усе пяцьсот кулі, якія працавалі на плянтацыі, ведалі, што яго забіў А-Сан, а А-Сана нават і не арыштавалі. Ну, і дурні-ж гэтыя французы!

А-Чо нічога дрэннага не зрабіў, і таму нічога не баяўся. Ён зусім ня ўдзельнічаў у забойстве. Праўда, ён быў пры забойстве, і Шэмэр, галоўны прыганяты, увашоўшы ў барак зараз-жа пасьля забойства, убачыў там А-Чо разам з іншымі чатырма-пяцьцю кітайцамі,—але-ж гэта глупства. На целе Чун-Га былі дзьве раны. Ясна, што пяць чалавек не маглі зрабіць дзьвюх ран. Найбольш забойцаў было двое.

Вось як разважаў А-Чо. Ён не баяўся і быў пэўны, што ўрэшце іх пусьцяць. Яны ўсе былі ў гэтым пераконаны. I сапраўды, хіба-ж можна адсячы галовы пяці людзям за дзьве раны? Апроч таго, ніводзін чужаземны чорт ня быў пры забойстве, — але-ж гэтыя французы такія дурныя. Вось у Кітаі было-б зусім іначай. А-Чо ведае, што кітайскі судзьдзя загадаў-бы катаваць усіх падсудных і дайшоў-бы праўды. Такім чынам, можна вельмі хутка даведацца, хто забойца. Але французы ня катуюць. Яны нейкія дурныя людзі. Ну, а ў такім выпадку яны, напэўна, не даведаюцца, хто забіў Чун-Га.

Читать дальше →

Жанр
Приключения
Издание
Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931
Язык
be
Размер FB2
37,3 КБ
Добавлена