Маўглі
Скачать
Начало книги
Было сем гадзін спякотнага вечара ў Сіянійскіх гарах, калі Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў і выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Маці Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялізную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочаліся і павісквалі, і месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я.
— Уф! — сказаў Бацька Воўк. — Пара зноў на паляванне.
Ён ужо збіраўся спусціцца скачкамі з гары, як раптам нізенькі цень з калматым хвастом лёг на парог і занудзіў:
— Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы і моцных белых зубоў тваім высакародным дзецям. Няхай яны ніколі не забываюць, што на свеце ёсць галодныя!
Гэта быў шакал, Падліза Табакі, — а ваўкі Індыі ставяцца з пагардай да Табакі за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносіць плёткі і не грэбуе анучамі і акраўкамі скуры, калі грабецца на вясковых сметніках. І ўсё-такі ваўкі баяцца Табакі, бо ён часцей за ўсіх іншых звяроў у джунглях хварэе на шаленства і тады бегае па лесе і кусае ўсіх, хто толькі трапіцца яму насустрач. Нават тыгр уцякае і хаваецца, калі ашалее маленькі Табакі, бо нічога горшага, чым шаленства, не можа здарыцца з дзікім зверам. У нас яно называецца вадабоязь, а звяры завуць яго «дзівані» — шаленства — і ратуюцца ад яго ўцёкамі.
- Жанр
- Классическая детская литература, Сказки зарубежных писателей, Детская проза: о животных и природе
- Перевод
- Сяргей Міхальчук
- Издание
- Юнацтва, Мінск, 1981
- Язык
- be
- Размер FB2
- 536,6 КБ
- Добавлена