
Знак чатырох
Серия: Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «Post Scriptum»
Скачать
Начало книги
Шэрлак Холмс узяў з каміннай паліцы бутэлечку і дастаў з саф’янавага футарала шпрыц для падскурных ін’екцыяў. Доўгімі белымі нервовымі пальцамі ён насадзіў на шпрыц тонкую іголку і падвярнуў левую манжэту кашулі. Некалькі секундаў ён задуменна пазіраў на сваё мускулістае перадплечча і запясце – усё ўсыпанае незлічонымі слядамі ранейшых уколаў. Потым уваткнуў вастрыё ў вену, выціснуў поршань да канца і з глыбокім уздыхам асалоды адкінуўся ў вельветавым фатэлі.
Доўгія месяцы назіраў я гэтую сцэну тры разы на дзень, але, нават прызвычаіўшыся, не мог змірыцца. Больш за тое – відовішча з кожным днём раздражняла ўсё мацней, і начамі я мучыўся ад думкі, што мне не хапае мужнасці пратэставаць. Зноў і зноў кляўся я выказаць сябру ўсё, што пра гэта думаю, але яго стрыманая і нават абыякавая натура наўрад ці паддалася б хоць якім захадам, што абмяжоўвалі яго свабоду. Яго магутны розум, дасканалыя метады працы і многія іншыя высока шанаваныя мной надзвычайныя здольнасці дадавалі мне нерашучасці і прымушалі адмовіцца ад свайго намеру.
- Жанр
- Классический детектив
- Перевод
- Ганна В. Янкута, Кацярына С. Маціеўская
- Год написания
- 1890
- Издание
- Мiнск, 2017
- ISBN
- 978-985-7165-33-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 537,7 КБ
- Добавлена


