Обложка книги «Нататкі пра Шэрлака Холмса»

Нататкі пра Шэрлака Холмса

Артур Конан Дойль

Серия: Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «Post Scriptum»

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

– Баюся, Ўотсан, мне давядзецца з’ехаць, – сказаў Холмс аднойчы раніцай за сняданкам.

– З’ехаць? Куды?

– У Кінгс-Пайланд, што ў Дартмуры*.

Я не здзівіўся. Папраўдзе мяне дзівіла толькі тое, што Холмс дагэтуль яшчэ не быў у самым гушчары гэтай неверагоднай справы, пра якую толькі і гаварылі спрэс па ўсёй Англіі. Дагэтуль цэлы дзень мой кампаньён хадзіў туды-сюды па сваім пакоі, нізка схіліўшы галаву і звёўшы бровы, то набіваючы люльку наймацнейшым чорным тытунём, то выбіваючы яе, няўважлівы да ўсіх маіх пытанняў і заўваг. Свежыя выпускі штодзённых газет ад нашага прадаўца перыёдыкі толькі праглядаліся наўскос і адразу ж адпраўляліся ў стос у куце. І нягледзячы на маўклівасць Холмса, я цудоўна ведаў, пра што ён думае. Была толькі адна нашумелая загадка, якая магла так моцна заняць яго аналітычны розум, – дзіўнае знікненне фаварыта Ўэсэкскага кубка* і трагічнае забойства ягонага трэнера. І калі ўрэшце Холмс абвясціў пра свой намер выправіцца на месца, дзе разыгралася драма, для мяне гэта было чаканай прыемнасцю.

Читать дальше →

Жанр
Классический детектив, Детективы
Перевод
Коллектив переводчиков
Издание
978-985-7119-99-8, Мiнск, 2015
ISBN
978-985-7119-99-8
Язык
be
Размер FB2
1,0 МБ
Добавлена