Казкі

Редьярд Джозеф Киплинг

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў-быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам — і гатова!

Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка-Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькі тым і ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост і сказаў:

— Есці хачу!

І маленькая хітранькая Рыбка сказала яму маленькім хітранькім голасам:

— Ці каштавала ты чалавека, высакароднае і велікадушнае стварэнне?

— Не, — адказаў Кіт. — А які ён на смак?

— Вельмі смачны, — сказала Рыбка. — Смачны, ды толькі крыху калючы.

— Ну, дык прынясі мне іх сюды з паўдзесятка, — сказаў Кіт і так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.

Читать дальше →

Жанр
Классическая детская литература, Сказки зарубежных писателей, Детская проза: о животных и природе
Перевод
Сяргей Міхальчук, Міхась Багун
Язык
be
Размер FB2
253,9 КБ
Добавлена