Обложка книги «Споведзь»

Споведзь

Лариса Антоновна Гениюш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Намарыўшыся археалагічнымі вандроўкамі па Панямонні, я любіў зазірнуць у Зэльву, у гасцінны дом на вуліцы Савецкай, дзе жыла Ларыса Антонаўна Геніюш.

Кветнік ледзь не на ўсё дварышча. Дашчаныя прыступкі ганка. Стук у знаёмае звонкае: «Заходзьце!» А потым за смачным пачастункам роспыты пра «беларускія справы ў Менску», пра Уладзіміра Караткевіча і пра ўсіх агульных знаёмых. I ўспаміны пра Жлобаўцы, Прагу, Інту…

Пры адной з такіх сустрэч я папрасіў Ларысу Антонаўну, каб запісала ўсё, што памятала, што перажыла. Яна ж, насцярожана азірнуўшыся па баках, намякнула, што тое-сёе робіцца. Як аказалася, і без маіх напамінкаў, калі яшчэ жывы быў муж Іван Пятровіч, успаміны ўжо ў асноўным былі напісаны.

Летам 1982 года я зноў быў у Зэльве. I пры размове Ларыса Антонаўна раптам прыклала палец да вуснаў і паказала на столь — адтуль маглі падслухоўваць. Затым моўчкі вынесла з суседняга пакоя папку і сцішана сказала: «Рабіце з гэтым, што хочаце. Я вам давяраю, Міхаська». Я развязаў тасёмкі, разгарнуў папку, і страпянулася сэрца: «Благаславенны родны дом, гдзе бацькі і ўся дарагая сям’я. Благаславенны маленькі кусочак роднай, бацькавай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы…»

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
ISBN: 5-340-00876-2
Язык
be
Размер FB2
643,0 КБ
Добавлена