Обложка книги «Трывожнае шчасце»

Трывожнае шчасце

Иван Петрович Шамякин

Серия: Бібліятэка школьніка

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Іван Шамякін вярнуўся з вайны на роднае Палессе, калi яму ішоў дваццаць пяты год. Ён абраў мірную, гуманістычную прафесію настаўніка, пачаў працаваць у школе, што ў вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. Па гэтай прычыне I. Шамякін потым паступіў вучыцца ў Гомельскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне. Ужо ў той час ім завалодала стыхія літаратурнай творчасді, i ён жыў адным вялікім жаданнем — «пісаць, пісадь i яшчэ раз пісадь, не спынядца ні на хвіліну». Працаваў малады аўтар надзвычай шмат, натхнёна i анантана, хоць i ўмоў для гэтага адпаведных не было. Яго незвычайна акрыліў першы творчы поспех — у канцы 1945 года часопіс «Полымя» надрукаваў аповесць «Помста», якую ён напісаўу Германіі пасля заканчэння вайны. Яшчэ раней, у 1944 годзе, ён стварыў апавяданне «У снежнайпустыні» (з'явілася настаронках «Полымя» ў 1946 годзе).

Першыя творчыя спробы I. Шамякін зрабіў яшчэ ў даваенны час, калі вучыўся на першым курсе Гомельскага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў. Пачынаў, як i нямала іншых пісьменнікаў, з вершаў, але пасля аддаў перавагу прозе. Пісаў творы па-беларуску. Набраўся адвагі, рызыкнуў i адно, а пасля яшчэ некалькі сваіх апавяданняў студэнт тэхнікума адаслаў у рэдакцыю часопіса «Полымя рэвалюцыі». I. Шамякін прыгадваў: «Вялікае маё было здзіўленне, калі я атрымаў пісьмо ажно на тры старонкі машынапісу, з дэталёвым разборам майго апавядання ад самога Міхася Лынькова, галоўнага рэдактара часопіса, старшыні Саюза пісьменнікаў…Нягледзячы на тое, што апавяданне маё было раскрытыкавана i адхілена, я даражыў адказам Міхася Лынькова, па-асабліваму, як, напэўна, многія іншыя маладыя, ганарыўся, што на мяне звярнуў увагу славуты пісьменнік, творы якога вывучаліся ў школе».

Читать дальше →

Жанр
Проза о войне
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 2008
ISBN
978-985-02-0996-2
Язык
be
Размер FB2
2,1 МБ
Добавлена