Дом без гаспадара
Скачать
Начало книги
Ён прачынаўся, як толькі маці сярод ночы ўключала вентылятар, хоць гумавыя лопасці круціліся амаль бязгучна: прыглушанае гудзенне і час ад часу перапынак, калі ў лопасцях заблытваўся край гардзіны. Тады маці з ціхай лаянкай уставала з ложка, вызваляла гардзіну і заціскала яе паміж дзверцамі кніжнай шафы. Абажур лямпы быў з зялёнага шоўку — вадзяністая зелень, а праз яе — жоўтыя промні, і яму здавалася, што чырвонае віно ў шклянцы на тумбачцы каля ложка маці вельмі падобнае на чарніла: цёмная, цягучая атрута, якую яна пацягвае маленькімі глыткамі. Маці чытала, курыла і зрэдку адпівала глыток.
З-пад прыплюшчаных павек ён назіраў за ёю, не варушачыся, каб не прыцягнуць яе ўвагі, і праводзіў позіркам дым цыгарэты, што цягнуўся да вентылятара; паветраны струмень усмоктваў і крышыў белыя і шэрыя воблакі, а затым мяккія зялёныя лопасці перамолвалі іх і выкідвалі прэч. Вентылятар быў вялікі — такія стаяць у магазінах — дабрадушны буркун, ён за некалькі хвілін ачышчаў паветра ў пакоі. Тады маці націскала кнопку на сцяне там, дзе над ложкам вісеў фотаздымак бацькі: усмешлівы юнак з люлькай у роце, занадта малады, каб быць бацькам адзінаццацігадовага хлопчыка; бацька быў такі ж малады, як Луіджы з кафэ Генэля, як нясмелы маленькі новы настаўнік, значна маладзейшы, чым маці, а яна выглядала гэтак жа, як і маці іншых дзяцей, ніколькі не маладзейшай. Бацька — гэта ўсмешлівы хлопец, але вось ужо на працягу некалькіх тыдняў хлопчык бачыць яго ў сне зусім не такім, як на партрэце,— журботна паніклы чалавек сядзіць на чарнільнай кляксе, быццам на воблаку, твару ў яго няма, але ён плача, таму што чакае ўжо мільён гадоў; на ім мундзір, але без знакаў адрознення і без ордэнаў; гэты прышэлец раптоўна ўварваўся ў сны хлопчыка, зусім іншы, чым яму хацелася б бачыць бацьку.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Перевод
- Л. Р. Законнікава
- Издание
- Беларусь, Мінск, 1996
- ISBN
- 985-01-0190-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1 011,1 КБ
- Добавлена
