Тры таварышы (на белорусском языке)
Скачать
Начало книги
Неба, яшчэ не закопчанае дымам з фабрычнага камiна, было жоўтае, як латунь. Па-за дахамi фабрыкi яно гарэла асаблiва ярка. Вось-вось узыдзе сонца. Я зiрнуў на гадзiннiк. Яшчэ не было васьмi. Без чвэрцi.
Я адчынiў вароты i падрыхтаваў помпу бензакалонкi. У гэты час звычайна на запраўку ўжо пад'язджалi першыя машыны. Раптам я пачуў за спiнай хрыпаты крэкат, быццам пад зямлёй круцiлi заржавелы вiнт. Я спынiўся i прыслухаўся. Затым я вярнуўся праз двор да майстэрнi i асцярожна адчынiў дзверы. У паўзмроку памяшкання блукаў, хiстаючыся, прывiд. На iм была брудная, некалi белая, хустка, сiнi фартух, грубыя пантофлi. Гэты прывiд, якi размахваў венiкам, важыў не менш 90 кiлаграмаў. То была наша прыбiральшчыца Мацiльда Штос.
Я хвiлiнку пастаяў, пазiраючы на яе. З грацыяй бегемота яна сноўдалася памiж радыятарамi аўтамабiляў i глухiм голасам спявала песню пра вернага гусара. На стале каля акна стаялi дзве бутэлькi каньяку. Адна ўжо была амаль пустая. Учора ўвечары яна была яшчэ поўная. Я тады забыўся схаваць яе.
- Жанр
- Проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 724,3 КБ
- Добавлена