Обложка книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Валентин Васильевич Акудович

Серия: Бібліятэка Фрагмэнты

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

На палітычнай мапе Эўропы Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, выдзелена ня толькі дзяржаўнай мяжой, але яшчэ і нейкім апрычоным колерам. Аднастайная фарба на мапе ўвогуле не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасьці фігуры Рэспублікі Беларусь. Аднак калі б нехта, дасьціпны і дасьведчаны, паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя мейсцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская, гэта значыць тыя мейсцы, дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура, урэшце, проста любоў да Беларусі, як да непазьбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпэлягу — унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а між імі неабсяжнае мора расейшчыны: расейскай культуры, расейскай сьвядомасьці, расейскай мовы... І хаця гэтая расейшчына грунтоўна скажоная намі, наўсьцяж дэфармаваная і ад таго трохі фарсавая, але тым ня менш сёньня менавіта яна пануе на Беларусі, калі ня ў якасьці вартасьці, то ў якасьці колькасьці.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Философия
Издание
Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Менск, 1998
Язык
be
Размер FB2
675,9 КБ
Добавлена