
Паіміж небам і зямлёй
Скачать
Начало книги
Не мы, беларусы, вінаватыя, што нам з такім спазненнем давялося вырашаць (дакладней, завяршаць) тое, чым іншыя еўрапейцы займаліся недзе паўтысячагоддзя таму: сцверджаннем: і замацаваннем нацыянальных моў, «узняццем» іх з «неўсвядомленых» народных «нізоў» на ўзровень вяршыняў мастацкай літаратуры. Мы ўступілі ў гэты працэс нароўні з усімі, аднак гістарычныя ўмовы (зважаючы, не ў апошнюю чаргу, на геапалітычнае становішча зямлі нашай: скрыжаванне «Захад — Усход» — «Поўнач — Поўдзень») склаліся так, што дзяржаўнасць беларусаў-ліцвінаў была спачатку «прысябечана» суседам заходнім, а праз два стагоддзі — яшчэ на такі ж адрэзак часу — суседам з усходу. Мова, на якой размаўляў (ды і дзяржаўна абслугоўваўся) просты люд, гвалтоўна заганялася ў рэзервацыю побытавага карыстання. Ва ўладныя сферы ёй доступу не было, — там афіцыйна ўсталёўвалася і панавала спачатку польская, а потым руская мова. На гэты, уладны, «паверх» меркантыльна «перабіраліся» і вышэйшыя пласты грамадства...
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Беларуская навука, Мінск, 2009
- ISBN
- 978-985-08-1012-0
- Язык
- be
- Размер FB2
- 873,0 КБ
- Добавлена