Обложка книги «Мужчыны»

Мужчыны

Алесь Александрович Жук

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Малы ўстае разам з бацькам. Яны ўдвух ідуць мыцца. Спачатку малы палівае вялікаму, і той, набраўшы прыгаршчы сцюдзёнай вады, вядро з якой цэлую ноч стаяла ў сенцах і ў якім цяпер пазвоньваюць тоненькія кавалачкі лёду, плюхае сабе ў твар. Пырскі ляцяць на падлогу, на малога.

Маці стаіць ля печы, бачыць, як ён моршчыцца ад халодных кропель.

— Не пырскай так, Коля, а то зноў мора ля тазіка будзе, — просіць яна мужа.

Затым мыецца малы. Ён гэтак жа, як вялікі, плюхае ваду ў твар, і пырскі ляцяць у бакі нават больш, чым у вялікага.

Снедаюць разам.

Малы сядзіць супраць вялікага і гэтак жа старанна, як і ён, есць яечню і п'е чай.

Малы хоча ва ўсім быць падобным на вялікага, на мужчыну.

На двор малы выходзіць разам з дарослымі. На ім чорная шубка з капюшонам, на нагах чорныя бітыя валёнкі, на руках сінія рукавічкі.

Дарослыя ідуць на работу.

Малы застаецца дома адзін. Ён бярэ санкі, што стаяць прыслоненыя да сцяны, і ідзе ў сад, дзе намецены велізарныя гурбы снегу.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Язык
be
Размер FB2
102,9 КБ
Добавлена